12:37 У Пінску асудзілі трох хуліганаў

Высветлілася, што яны скралі з сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву «Лапаціна» чатырох малых цялят.  Здабычу хлопцы загрузілі ў салон аўтамабіля «Жыгулі», нейкім чынам і самі змясціліся ў машыне і прыехалі ў Пінск. У горадзе яны прадалі цялят, набылі гарэлкі і пайшлі шукаць прыгодаў. Раніцу пінчукі сустрэлі ўжо за кратамі, паведамляе газета «Звязда».