12:38 Самі вялікі заробак атрымлівае амбасадар Беларусі ў Швейцарыі
Заробкі беларускіх дыпламатаў разлічваюцца ў залежнасці ад краіны пражывання, узроўню пражытковага мінімуму і кліматычных умоваў у краіне.
Самыя высокія аклады аказаліся ў амбасадара ў Швейцарыі (3 тысячы еўра) і Брытаніі (на 50 еўра менш). Крыху менш атрымліваюць кіраўнікі дыпмісій у Аўстрыі, Францыі, Нямеччыне і Швецыі. У іх кішэнях штомесяц дадаецца па 2850 еўра.
Самыя нізкааплатныя паслы наладжваюць сувязі ў Арменіі, Туркменістане, Малдове. Аднак маючы свае 2100 долараў штомесяц, яны могуць лічыцца ў тых краінах багатымі людзьмі. А вось амбасадар у Злучаных Штатах атрымлівае “толькі” 2700 долараў.
Дарэчы, калі жонка беларускага амбасадара не змагла знайсці працу ў чужой краіне, ёй выплочваюць 20 адсоткаў ад мужавага акладу. Яшчэ 5 адсоткаў дадаюцца да заробку амбасадара на кожнае яго дзіця.
Паведамляе газета «Комсомольская правда в Беларуси»