12:41 Большасць беларускіх ВНУ ахоўваюццца вахцёрамі
Большасць беларускіх ВНУ не ўзмацнілі меры аховы на ўваходзе, нягледзячы на рэкамендацыі Міністэрства адукацыі. Пра гэта са спасылкай на міністра Аляксандра Радзкова паведамляе “Интерфакс”. Спадар Радзькоў сцвярджае, што пераважную большасць ВНУ па-ранейшаму ахоўваюць вахцёры. Разам з тым міністр адзначыў, што ў мэтах прафілактыкі злачынстваў "ідзе сталае ўзаемадзеянне прадстаўнікоў міністэрства адукацыі і ВНУ з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў і спецслужбамі".
Па меркаванні міністра, "павінна весціся ўнутраная прафілактычная праца па выяўленні людзей, якія схільныя да правапарушэнняў, і гэтая праца вядзецца".
Аляксандр Радзькоў сказаў таксама, што некаторыя беларускія школы прыцягнулі да аховы прыватныя ахоўныя фірмы. “Аднак гэтая практыка ў Беларусі не атрымала шырокага распаўсюджвання”, - зазначыў Міністр.