12:44 «Rasta» — рок-каралі-2006

Гомельскі гурт «Rasta» атрымаў Рок-карону-2006.
«Рок-каранацыя» прайшла ў ноч з 25 на 26 лютага ў КаЗе «Мінск».

«Каралі» па гадавых намінацыях: «Лепшы выканаўца хіп-хопу» — гурт «Городская тоска» з альбомам «С миром» (выдавец «Go-Records», Гомель). «Кліп году» — «Apple Tea» гурта «Apple Tea» (рэж. Уладзімір Янкоўскі). «Лепшая песня» — «Гадзючнік», выканаўца — гурт «N.R.M.»

«Найлепшы выканаўца» — Янка Маўзэр (гурт «Tav.Mauzer»). «Найлепшы альбом» — «Босиком по мостовой» гурта «J_морс». «Найлепшы праект» — зборнік твораў розных выканаўцаў «Прэм’ер Тузін 2006».

«Найлепшы рок-выканаўца» — Атмараві за альбом «Романтика». «Самы папулярны выканаўца» — гурт «J_морс» за альбом «Босиком по мостовой». «Пазітыўная музыка» — гурт «Нагуаль» за альбом «У земли под юбкой».

«Традыцыя і сучаснасць» — гурт «Ur’ia» за альбом «Калі-чакра». «Спеўная паэзія» — Зміцер Вайцюшкевіч за альбомы «Танга з ружай» на вершы У.Някляева і «Калыханкі».

«Цяжкая музыка» — гомельскі гурт «Rasta» за альбом «The Age of Movement». Спецыяльныя прызы: «Надзея году» — гурт ВИА «Визит»

«Лепшы замежны выканаўца беларускага рок-н-рола» — «гурт «Daimos» (Смаленск).