12:45 У Мінску знайшлі мумію з барадой

У Мінску знайшлі чарговую мумію.

Муміфікаваны труп мужчыны ляжаў у падвале шматпавярховага дома №15 па вуліцы Варанянскага. На выгляд мужчыне было 60-65 гадоў, ён насіў бараду.

Праваахоўнікі сцвярджаюць, што слядоў гвалтоўнай смерці не выяўлена, але канчатковае заключэнне дасць экспертыза.


Інфармуе “Інтэрфакс”