12:47 Грузія распачынае рэкламавацца за межамі
Урад Грузіі вырашыў правесці глабальную кампанію па папулярызацыі і рэкламаванні
Грузіі як краіны прывабнай для інвестыцыяў. З гэтай мэтай урад мае намер
затраціць 7,8 мільёнаў долараў, заявіў міністр эканамічнага развіцця Грузіі
Гіоргі Арвеладзэ.
Плануецца, што рэкламу будуць публікаваць такія выданні як Wall Street Journal, Economist, Financial Times, а таксама каналы CMBC і CNN пакажуць 30-хвілінныя фільмы пра Грузію.
Нагадаю, што на гэтым жа тыдні было абвешчана пра пачатак рэкламнай кампаніі Ізраіля як прывабнага месца для турыстаў.