12:47 МУС Беларусі ведае, дзе «адмываюцца» грошы ценявой эканомікі

У Беларусі існуе ценявая эканоміка. Гэты факт прызнала ўпраўленне крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў. Паводле словаў яе начальніка Віктара Ермакова, грошы, заробленыя злачынным шляхам, звычайна ўкідваюцца ў будаўнічы бізнес. Аднак вызначыць масштабы ценявой эканомікі праваахоўным органам складана.

Адзначае «Інтэрфакс»