12:47 У Беларусі пачалася падрыхтоўка аўтадарог да летняга сезону
Дэпартамент "Белаўтадор" Міністэрства транспарту і
камунікацый Беларусі прыступіў да прац па падрыхтоўцы рэспубліканскіх
аўтадарог краіны да летняй эксплуатацыі. Пра гэта паведамілі ў
дэпартаменце. Спецыялісты адзначылі, што ў адпаведнасці з праграмай дарожных прац на 2007 год плануецца выдаткаваць каля 1073 мільярдаў рублёў.
Пры гэтым на рамонт і абслугоўванне рэспубліканскіх аўтамагістраляў будзе накіравана каля 80% ад гэтай сумы, 20% сродкаў будзе вылучана на рэканструкцыю старых і будаўніцтва новых аўтатрас. Усяго сёлета плануецца адрамантаваць больш за 2 тысячы кіламетраў дарог і каля 5 кіламетраў мастоў.
Так, па словах спецыялістаў будзе капітальна адрамантавана з давядзеннем апорнай здольнасці да 11,5 тон 227 км дарог міжнародных транспартных калідораў, у тым ліку ўчасткі: IX (М-8 мяжа Расійскай Федэрацыі — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны), IXБ (М-5 Мінск — Гомель), II (М-1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расіі).
Акрамя таго, у пералік аб'ектаў капітальнага рамонту ў адпаведнасці з даручэннямі ўрада ўключаныя ўчасткі рэспубліканскіх аўтамабільных дарог М-1/Е30 Брэст — Мінск — расійская мяжа, М-2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск.
Увесь комплекс прац на рэспубліканскіх аўтатрасах павінен быць завершаны да 1 траўня, інфармуе “Інтэрфакс”.