12:49 Дэпутаты разгледзяць папраўкі ў закон аб грамадскіх аб'яднаннях
Папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях дзейнасці палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў разгледзяць парламентарыі 11 красавіка. Дакумент плануецца абмеркаваць адразу ў двух чытаннях.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў. Як распавёў член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Аляксандр Свірыд, у назвах грамадскіх аб'яднанняў Беларусі плануецца выключыць слова "акадэмія".
Дэпутат паведаміў, што ў нашай краіне сёння налічваецца больш за 20 такіх грамадскіх аб'яднанняў. Напрыклад, Акадэмія жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Беларуская акадэмія грамадскіх навук, Акадэмія метралогіі, Беларуская акадэмія палітычных навук і іншыя.
Пад гэтай шыльдай грамадскія аб'яднанні мелі права прымаць іспыты і выдаваць дыпломы кандыдатаў навук. Але ў адпаведнасці з указам прэзідэнта, падпісаным у чэрвені 2006 года, права прысваення навуковых і акадэмічных званняў даецца толькі прэзідыуму вышэйшай атэстацыйнай камісіі.
Таму і была распрацаваная дадзеная папраўка. Паводле зменаў і дапаўненняў у закон аб палітычных партыях выключаецца паняцце "Рэспубліканская камісія па рэгістрацыі і перарэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў".
Такая камісія папярэдне разглядала пытанні рэгістрацыі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, а затым перадавала матэрыялы ў Мінюст, дзе прымалася канчатковае рашэнне. Цяпер падобнымі пытаннямі будзе займацца адразу Міністэрства юстыцыі.
У той жа дзень Палата прадстаўнікоў плануе абмеркаваць папраўкі ў законы аб спажывецкай кааперацыі, аб аб'ектах права прамысловай уласнасці, аб дзяржаўных узнагародах, разгледзець змены і дапаўненні ў Грамадзянскі кодэкс па пытаннях усынаўлення дзяцей.
Паведамляе БЕЛТА