12:49 Ковель забівае, Хамутоўскі адбівае

Беларускі форвард Леанід Ковель працягвае бамбардырскую серыю ў львоўскіх "Карпатах". У чарговым туры чэмпіяната Ўкраіны на полі палтаўскай "Ворсклы" наш зямляк адкрыў лік пасля перадачы яшчэ аднаго беларуса - Аляксея Сучкова. Гэты гол Ковеля стаў 4-м за 5 матчаў, якія беларус згуляў за “Карпаты”. У выніку львоўская каманда перамагла 2:1 - зараз яна займае 6 месца ў турнірнай табліцы ўкраінскага чэмпіянату.

Тым часам галкіпер зборнай Беларусі і томскай каманды "Томь" Васіль Хамутоўскі паспяхова правёў матч чэмпіянату Расіі супраць аднаго з лідэраў - маскоўскага "Спартака". За 10 хвілін да канца сустрэчы пры ліку 1:1 беларус здолеў адбіць пенальці, які біў Ягор Цітоў, і дапамог тамічам захаваць нічыю. Для Хамутоўскага гэтая сустрэча стала першай у цяперашнім першынстве Расіі.