12:51 Румынскія вядзьмаркі начаруюць грошы для краіны

Румынскія вядзьмаркі атрымалі новае заданне з нагоды далучэння іхнай краіны да Еўрасаюзу. Яны чаруюць, каб мясцовыя ўлады атрымалі болей еўрасаюзных фінансаў.

Вядзьмарка Флярыка з мястэчка Пітэсці асцерагла, што новае заданне патрабуе новых заклёнаў, над якімі трэба яшчэ папрацаваць.


"Заўчора прыйшоў да мяне малады бізнэсовец з заявай пра дафінансаванне і папрасіў дапамагчы. Я расклала карты на ягоных дакументах, прамовіла заклёны й папырскала эліксірамі.


Гэта каштавала каля 40 леяў, але калі ён атрымае еўрасаюзныя грошы, то будзе шчаслівы. І я буду задаволеная, бо прыйдуць новыя кліенты”, — заявіла Флярыка.


Да гэтай пары румынскія чараўніцы займаліся прысушкамі на каханне і заклёнамі на тое, каб каровы лепей даіліся.