13 снежня — Андрэеў дзень
Андрэеў дзень — адно са святаў, якое папярэднiчала Калядным святам i больш за ўсё вядома варожбамi дзяўчат аб сваiм лёсе. Так, ноч, якая папярэднiчае гэтаму дню, у народзе атрымала назву "Андрэеў вечар" цi "Андрэева ноч". Па народных павер’ях, у гэту ноч маладым дзяўчатам i хлопцам з’яўлялася выява суджанага. Варожбы на Кацярыну (7 снежня) i Андрэя — свайго кшталту рэпетыцыя перад сапраўднымi варожбамi на святкi.
Апостал Андрэй Першазванны нарадзiўся ў Вiфсаiдзе, быў вучнем Iаана Хрысцiцеля. Святы Андрэй першым пайшоў за Хрыстом, за што атрымаў iмя Першазваннага. Пазней Андрэй прывёў да Iсуса свайго брата Пятра.