13:04 Пераможцы Конкурсу маладых літаратараў вярнуліся з Вільні
Пераможцы Конкурсу маладых літаратараў, прысвечанага 100-годздзю “Нашай Нівы”, правялі майстар-класы ў Вільні і зладзілі энергетычную прэзентацыю ў Мінску. Нагадаем, конкурс быў арганізаваны беларускім ПЭН-цэнтрам і газетай
“Наша ніва”.
Пераможцы вызначыліся яшчэ ў жніўні мінулага года, а майстар-класы планаваліся на снежань. Аднак зладзіць іх удалося толькі цяпер. Уражаннямі ад пераможцаў конкурсу з Еўрапейскім радыё падзялілася сябра журы літаратуразнаўца Ганна Кісліцына:
“Мне здаецца, што гэта на рэдкасць удалы конкурс. Хоць мы гаворым, што ўсе ў нас таленавітыя, таму што адбор праводзіцца прыкладна з 200 чалавек, а выбіраецца 20.
Таму, зразумела, што тут не можа быць сярэдніх літаратараў. Бывае, што на гэтых вечарынах я гавару занадта пафасна, але гэта не таму, што я вельмі люблю пафас, а таму, што я вельмі люблю гэтых літаратараў.
Мне здаецца, што раней у нас было “пакаленне пэйджэраў”, пасля “пакаленне мабільніккаў”, а вось гэта - конкурс блогераў. Яны пісалі свае вершы і адразу ж выстаўлялі іх у ЖЖ”.