13:04 Скрабец і Фралоў рыхтуюць шэсце і канцэрт у Мінску

Былыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Валерый Фралоў і Сяргей Скрабец збіраюцца правесці 2 красавіка ў Мінску шэсце і канцэрт з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Адпаведную заяўку яны падалі ў Мінгарвыканкам. Яны просяць гарадскія ўлады дазволіць шэсце ад Палаца рэспублікі да парка імя Горкага, дзе і мусіць адбыцца канцэрт. Вось што гаворыць пра мэты акцыі Сяргей Скрабец:

«Мэта вельмі простая. Мы лічым, што тая вайна, якую распачала наша ўлада, яна не датычыцца нашых народаў - Беларусі і Расіі».

Арганізатары акцыі спадзяюцца, што іх падтрымаюць «шматлікія ветэраны, моладзь, палітыкі».