13:06 «Місіс свету-2007» стала амерыканка Даяна Такер

Пераможцай міжнароднага конкурсу прыгажосці «Місіс свету-2007» стала амерыканка Даяна Такер. Яна атрымала галоўны прыз - карону з белага золата з брыльянтамі, коштам у 50 тысяч долараў. У конкурсе прыгажосці сярод замужніх жанчын, які праходзіў у расійскім горадзе Сочы, бралі ўдзел прадстаўніцы 30 краін свету.

Нагадаем, Беларусь прадстаўляла 27-гадовая Алеся Ганчарова, выпускніца Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў. Як фіналістка конкурсу яна атрымала каштоўны прыз.