13:09 Беспрацоўных пасадзяць за руль таксі

25 беспрацоўных мінчан у пачатку траўня стануць кіроўцамі таксі. Як распавяла начальнік аддзела прафадукацыі і арыентацыі ўпраўлення занятасці насельніцтва Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Алена Семчанка, навучанне беспрацоўных гараджан на катэгорыю “В” доўжылася тры месяцы на базе аўтамеханічнага каледжа, які атрымаў сертыфікацыю на права падрыхтоўкі кіроўцаў.

Дарэчы, таксістаў упраўленне занятасці падрыхтавала ўпершыню - па просьбе прадпрыемства “Легаўтатранс”.

Паведамляе агенства “Мінск-навіны”