13:15 Пачаўся Вялікі пост у каталікоў
Сёння ў каталікоў
Попельная серада —
пачатак Вялікага паста, які працягнецца 40 дзён. У гэты дзень на лоб вернікам
асвячоным попелам наносіцца знак крыжа.
Царква заклікае больш часу надаваць
малітве, чытанню Святога
Пісьма, справам
міласэрнасці, часцей наведваць набажэнствы і прыступаць да таемстваў. Прынята
ўстрымлівацца ад забаўляльных мерапрыемстваў, шкодных звычак і іншых свецкіх
задавальненняў.
У дачыненні да ежы значных абмежаванняў няма. Вернікі з 14
гадоў абавязаны ўстрымлівацца ад мясных страў па пятніцах, а з моманту
дасягнення паўналецця і да 60 гадоў — выконваць строгі пост у Попельную сераду і Гарачую
пятніцу, калі неабходна адмовіцца ад мяса і абмежаваць колькасць прыёмаў ежы.
Усё гэта патрэбна для падрыхтоўкі да святкавання Вялікадня.