13:16 Беларус уплыў у Японію за півам

Сёння берагавая ахова Японіі затрымала расійскага грамадзяніна, беларуса па паходжанні, які нелегальна прыплыў на гумавай лодцы на востраў Хакайда, каб купіць сабе піва.

Яго затрымалі ўжо ў краме, калі ён набываў напой.

Інфармацыя аб інцыдэнце перададзеная ў Сахалінскае памежнае ўпраўленне берагавой аховы ФСБ Расіі.

Высветлілася, што 29-гадовы Сяргей Вашкевіч з'яўляецца членам каманды рыбалавецкай шхуны, у якую ўваходзяць 6 чалавек.

Берагавая ахова Японіі папрасіла расійскіх калегаў высветліць, дзе цяпер знаходзяцца астатнія рыбакі.

Перадае агенцтва ИТАР-ТАСС