13:19 Дэпутаты вызначаць, хто не можа ўсынаўляць дзяцей

Дэпутаты Нацыянальнага сходу на веснавой сесіі маюць намер удакладніць пералік асобаў, якім не могуць быць перададзеныя на выхаванне дзеці-сіроты.  Пра гэта паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Юры Кулакоўскі.

Па яго словах, абмежаванне на ўсынаўленне будзе распаўсюджана на асоб, якія мелі судзімасць за наўмысныя злачынствы, а таксама былі асуджаныя за злачынствы супраць полавай недатыкальнасці або полавай свабоды.

У цяперашні час органы апекі і апякунства не маюць законных падстаў для адмовы ў перадачы дзяцей на выхаванне асобам, раней асуджаным за педафілію, згвалтаванне, забойства ў выпадку пагашэння імі судзімасці, паведамляе БЕЛТА.