13:19 Сокі ад Куштурыцы

Вядомы рэжысэр Эмір Куштурыца запусціў у Сербіі лінію сокаў, якія будуць насіць імёны Саддама Хусейна і Фідэля Кастра. Сок будзе прадавацца ў маленькіх зялёных пляшках, на якіх апроч партрэтаў Фідэля і Саддама, з’явяцца твары Эрнэста Чэ Гевары, югаслаўскага дыктатара Ёсіпа Броз Ціта, футбаліста Дыега Марадоны і самога Куштурыцы.

Чэ Гевара будзе красавацца на малінавым соку, Кастра – на ажынавым, Ціта – на чарнічным, а сам Куштурыца – на клубнічным.