13:27 Гамельчукі сталі першымі ахвярамі кляшчоў

У Беларусі з'явіліся першыя ахвяры кляшчоў. Ад укусаў крывасмокаў пацярпелі два жыхары Гомельскай вобласці. Пра гэта паведаміла энтамолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Яшкова.  Па яе словах, звычайна першыя кляшчы з'яўляюцца ў красавіку, а пік іх актыўнасці прыпадае на другую палову траўня — першую палову чэрвеня.

Сёлета з-за цёплай вясны назіраецца ранняя актывізацыя гэтых казурак, што выклікае занепакоенасць у медыкаў. Неабходныя захады прафілактыкі варта выконваць у першую чаргу жыхарам паўднёвых рэгіёнаў краіны — Гомельскай і Брэсцкай абласцей, інфармуе БЕЛТА.