13:30 Беларусы везлі з Украіны марыхуану

Амаль 2,5 кілаграмы марыхуаны знайшлі ўкраінскія памежнікі і мытнікі ў двух грамадзян нашай краіны, якія вярталіся ў Беларусь. Наркотыкі яны хавалі ў запасным коле. Беларусы на сваім аўтамабілі спрабавалі перасекчы мяжу праз паласу спрошчанага кантроля на пункце пропуска «Новыя Ярылавічы» ў Чарнігаўскай вобласці. Паводле іх слоў, яны не мелі грузаў, якія падлягалі дэклараванню.

Аднак украінцы не паверылі і падчас дагляда знайшлі пяць заклееных скотчам пакетаў. Экспрэс-аналіз паказаў, што ў іх захоўвалася марыхуана, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Главред».