13:31 Нябожчыка забылі пахаваць пасля бурных памінак
У Башкірыі пасля смерці 60-гадовага пенсіянера спачатку сваякі адмовіліся забіраць цела мужчыны з морга. Аднак праз некалькі дзён, адзін з сыноў памерлага ўсё ж такі вырашыў пахаваць свайго бацьку ў адпаведнасці з ўсімі звычаямі.
Малады чалавек атрымаў дапамогу на пахаванне, а на працы яму прадаставілі транспарт для развітальнага абраду.
Перад самымі хаўтурамі двое сыноў сабралі невялікі стол. У выніку мужчыны так напіліся, што папросту забыліся на нябожчыка, а калі ўзгадалі, была ўжо ноч. Браты схавалі нябожчыка ў каморы і, працягнуўшы памінкі, ізноў забыліся на пахаванне.
Праз тры дні, калі па хаце стаў распаўсюджвацца трупны смурод, браты зноў узгадалі пра бацьку, але ў мэтах эканоміі яны вырашылі не праводзіць пахаванне. На двары хаты яны збудавалі фамільны магільны склеп і змясцілі туды труну.
На саркавы дзень пасля смерці мужчыны суседзі выпадкова ўбачылі труну праз сценкі імправізаванага склепа і патэлефанавалі ў міліцыю.
Аператыўнікі запатрабавалі ад мужчын пахаваць нябожчыка, на што яны адказалі рашучай адмовай. Браты прызналіся, што праводзіць пахавальны абрад няма на што, паколькі ўсе грошы былі прапітыя.
У выніку пахаванне мужчыны давялося праводзіць на грошы аднавяскоўцаў на 43 дзень пасля смерці.
Па матэрыялах газеты “Правда”