13:33 У Дзень Волі ў Вашынгтоне з’явіцца «плошча Каліноўскага»

У Вашынгтоне 25 сакавіка з’явіцца «плошча Каліноўскага». У Дзень Волі каля беларускай амбасады ў Вашынгтоне адбудзецца дэманстрацыя ў падтрымку палітвязняў і дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі.  Яе ўдзельнікі арганізуюць сімвалічную «плошчу Кастуся Каліноўскага». Такім чынам яны збіраюцца выказаць салідарнасць з беларусамі, якія прымуць удзел у вулічнай акцыі ў цэнтры Мінску.

Арганізатарам дэманстрацыі ў Вашынгтоне з’яўляецца грамадзянская ініцыятыва «Погляд».