13:35 Мілінкевіч ідзе на Бангалор

Шэсце набліжаецца да кінатэатра “Кастрычнік”. Побач едуць пустыя амапаўскія аўтобусы.  Па праспекце Незалежнасці едзе 5 аўтобусаў з міліцыянтамі. Дарэчы, аўтобусы бел-чырвона-белыя.

Калона з праспекта Машэрава рушыцца па вуліцы Багдановіча на плошчу Бангалор. Наперадзе калоны ідзе Мілінкевіч.