13:37 У Беларусі спросцяць адвод зямлі для замежных фундатараў
У Беларусі плануецца істотна спрасціць працэдуру і скараціць тэрміны адводу зямельных участкаў пад праекты замежных фундатараў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Дзяржкамітэта па маёмасці Андрэй Гаеў. Па яго словах, новы механізм прадугледжвае прамое даручэнне ўрада непасрэдна камітэту па маёмасці па адводзе зямельнага ўчастку ў выпадку зацвярджэння інвестыцыйнага праекту.
Мясцовыя выканаўчыя органы будуць толькі апавяшчацца аб гэтым рашэнні. Аналагічны механізм плануецца выкарыстоўваць пры рэалізацыі інвестпраектаў, якія прадугледжаныя дзяржпраграмамі і прадугледжваюць існаванне аб'екта ў пэўным месцы.
Гаеў падкрэсліў, што такі парадак адводу зямлі пад інвестпраекты значна скароціць тэрміны гэтай працэдуры, паведамляе “Інтэрфакс”.