13:40 Імпічмент ізраільскаму прэзідэнту не вынесены

Прэзыдэнт Ізраіля Мошэ Кацаў, якога абвінавачваюць у гвалтаванні, пазбег імпічмэнту і застаецца на сваёй пасадзе. Такі вынік галасавання парламенцкай камісіі па пытаннях Кнэсета.

Імпічмэнт не адбыўся з-за таго, што на паседжанні камісіі не сабраўся кворум.

Дадам, што значная колькасць жыхароў Ізраілю выступае за неадкладную адстаўку прэзідэнта.

А Мошэ Кацаў знаходзіцца ў вымушаным трохмесячным адпачынку ў сувязі са скандалам і абвяргае ўсе абвінавачванні.