13:43 У Магадзіша збілі эфіопскі шрубалёт

У сталіцы Самалі Магадзіша збіты эфіопскі шрубалёт, які бамбаваў пазіцыі паўстанцаў. У гэтай краіне ўжо другі дзень ідуць зацятыя баі паміж урадавымі войскамі і ісламістамі, паведамляе Газета.Ру.

Нагадаем, што ў сакавіку паўстанцы збілі ў Самалі два беларускіх самалёты Іл-76, загінулі 11 беларусаў.