13:49 Страхановіч зноў вызначыўся

У Нямеччыне вызначыўся паўабаронца нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Алег Страхановіч.
Ён забіў два мячы ў вароты нямецкай каманды «Офердзінген» з шостага дывізіёна. У гэтай таварыскай гульні беларусы атрымалі лёгкую перамогу з лікам 14:0.

Акрамя Страхановіча вызначыліся Генадзь Блізнюк - 4 галы, Леанід Ковель, Цімафей Калачоў і Уладзімір Карыцька - па 2 галы, Віталь Кутузаў і Арцём Радзькоў - па 1 галу.


Паведамляе сайт газеты «Прессбол»