13:50 Амерыканка апрытомнела пасля шасці гадоў комы
Тое, што адбылося з амерыканкай Крыстай Лілі, нават медычныя спецыялісты называюць “цудам”. Пасля сардэчнага прыступу і інсульту яна правяла ў коме амаль шэсць з паловай гадоў.
Усе, акрамя маці, даўно страцілі веру ў яе вылечванне.
Цяпер жа Крыста апрытомнела. Яна не толькі адразу стала самастойна сілкавацца, але нават маўленне аднавілася практычна цалкам.
Пагаварыць Крысце насамрэч ёсць пра што — шмат чаго змянілася за апошнія шэсць з паловай гадоў. Жанчына, напрыклад, даведалася, што за гэты час стала бабуляй трох унукаў.
Паведамляе інтэрнет-выданне “Utro.ru”