13:50 Заўзятары атрымаюць квіткі за прагноз

Інтэрнэт-сайт мінскай хакейнай каманды "Юность" (www.junost.org) абвясціў пра пачатак конкурсу для заўзятараў.

Удзельнікам прапануецца паспаборнічаць у прадказанні вынікаў матчаў з удзелам чэмпіёнаў Беларусі падчас плэй-офа, які стартуе ў сераду.


У якасці галоўнага прыза конкурсу фігуруюць два квіткі на ўсе матчы папярэдняга раўнда чэмпіяната свету-2007 у групе "В", дзе будзе выступаць зборная нашай краіны.