13:51 Амаль стогадовы італьянец паляціць у космас

У красавіку, праз некалькі дзён пасля свайго 93-гадовага дня народзінаў жыхар Турыну, Цэзар Массана паляціць у космас. Пры чым абсалютна бясплатна. У красавіку, праз некалькі дзён пасля свайго 93-гадовага дня народзінаў жыхар Турыну, Цэзар Массана паляціць у космас.

У Сваім узросце ён не карыстаецца акулярамі, шмат чытае і займаецца ныраннем. Пра амерыканскі эксперымент Цэзар Массана дазнаўся з газеты і адразу пагадзіўся ўдзельнічаць.

Італьянскі пенсіянер прайшоў усе неабходныя даследаванні і тэставанні. Аказалася, што ён падыходзіць па ўсіх параметрах апроч аднаго — амерыканцы хацелі, каб ён пакрыў частку расходаў касмічнай вандроўкі.

І ў выніку мужчына паляціць у космас за дарма. Палёт будзе цягнуцца 5 хвілінаў, і ў гэты час Массана будзе паведамляць на мыс Канавэрал пра ўласнае самаадчуванне.