13:56 Андрэй Касціцын у зборную не прыедзе

Клуб НХЛ «Манрэаль Канадзіенс», за які выступае беларускі форвард Андрэй Касціцын, у заключным матчы рэгулярнага сезона ў драматычнай барацьбе саступіў у гасцях «Таронта Мепл Ліфс» з лікам 5:6. Такім чынам, «канадцы» не патрапілі ў васьмёрку мацнейшых Усходняй канферэнцыі і завяршылі сезон. Аднак Касціцын-старэйшы наўрадці далучыцца да трэніровачнага лагера нацыянальнай зборнай Беларусі, якая рыхтуецца да сусветнага першынства.

Касціцын вернецца ў «Гамільтан Бульдогс», у фарм-клуб «Манрэаля», каб дапамагчы сваёй камандзе ў барацьбе за перамогу ў чэмпіянаце АХЛ, паведамляе сайт газеты «Прессбол».