14 чэрвеня ў Мінску пройдзе Рэспубліканскі фэст "Дзень малака"
Рэспубліканскі фэст "Дзень малака" ўпершыню адбудзецца ў Мінску 14 чэрвеня на пляцоўцы каля Палаца спорту. Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", арганізуе свята Саюз прадпрыемстваў малочнай галіны пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Арганізатары рыхтуюць вялікую забаўляльную праграму як для дарослых, так і для маленькіх мінчукоў. Гасцей чакае дэгустацыя і кірмаш малочнай прадукцыі, у якой прымуць удзел усе беларускія вытворцы. Таксама будуць працаваць бясплатныя дзіцячыя атракцыёны, адбудуцца гульні і конкурсы.
У другой палове дня адбудзецца святочны канцэрт з удзелам Евы Шыманскі, Івана Буслая, Іскуі Абалян, а таксама артыстаў цырка, шоў-балета Jazz-Hand і групы Faction.
У другой палове дня адбудзецца святочны канцэрт з удзелам Евы Шыманскі, Івана Буслая, Іскуі Абалян, а таксама артыстаў цырка, шоў-балета Jazz-Hand і групы Faction.