14 ліпеня ў Мінску адбудзецца акцыя салідарнасці з затрыманымі
Сёння ў 18 гадзінаў на сталічнай Кастрычніцкай плошчы адбудзецца акцыя салідарнасці з затрыманымі актывістамі дэмакратычнага руху па справе аб выбуху 4 ліпеня.
Удзельнікі акцыі, якая праводзіцца з ініцыятывы Аб'яднаных дэмакратычных сілаў, будуць патрабаваць спынення палітычных рэпрэсіяў і вызвалення затрыманых.
Мяркуецца, што на Кастрычніцкай плошчы будзе праведзенае пашыранае пасяджэнне прэзідыюма Палітрады АДС, на якім будзе прынятае канчатковае рашэнне пра фармат удзелу дэмакратычных сілаў у выбарчай кампаніі, інфармуе "Хартыя-97".
Фота - photo.bymedia.net