14 лютага праваслаўныя просяць даравання

14 лютага праваслаўныя па ўсім свеце святкуюць Даравальную нядзелю. Заклікі да ўзаемнага прымірэння і даравання будуць гучаць у гэты дзень ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі, са спасылкай на Беларускі экзархат паведамляе агенцтва "Интерфакс". Чакаецца, што вячэрню з чынам прабачэння 14 лютага ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску здзейсніць мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. Ён блаславіць людзей на Вялікі пост, які пачнецца ў панядзелак і будзе доўжыцца 40 дзён.