14 лютага ў Мінску абвесцяць "сухі закон"?

Галоўнае ўпраўленне ўнутраных справаў Мінгарвыканкама хоча правесці 14 лютага ў рамках кампаніі "Дабрабыт" акцыю "Дзень цвярозасці". З такой прапановай міліцыянты звярнуліся да гарадскіх уладаў.  Міліцыя рэкамендуе ў гэты дзень абмежаваць рэалізацыю спіртнога ў горадзе. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні павінны прыняць раённыя адміністрацыі, адзначае БелаПАН.