14 тысяч беларускіх хлопцаў сёлета не пайдуць служыць у войска
Каля 14 тысяч чалавек атрымалі адтэрміноўку ад прызыву ў беларускае войска. Яны змогуць працягваць адукацыю. Гэта студэнты вышэйшых навучальных установаў і аспіранты. Таксама ад
прызыву вызваленыя сёлетнія выпускнікі агульнаадукацыйных школ.
Міністэрства абароны прапанавала папраўкі у закон «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», паводле якога адтэрміноўку таксама мусяць атрымаць для паступлення ў ВНУ выпускнікі прафесійных тэхнічных вучэльняў і сярэдніх спецыяльных навучальных установаў.
Аднак адпаведны законапраект пакуль не прыняты Палатай прадстаўнікоў.
БЕЛТА