14:01 Беларусь падтрымае кандыдатуру Блатэра на кангрэсе ФІФА
Беларусь будзе падтрымліваць кандыдатуру Ёзэфа Блатэра на 57-м кангрэсе ФІФА, які адбудзецца ў траўні. Пра гэта заявіў падчас сустрэч з прэзідэнтам ФІФА прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі. Ён таксама падкрэсліў, што ў Беларусі футбол з'яўляецца нацыянальным
відам спорту, нагадаўшы, што ў краіне існуе падтрымка футбола на
дзяржаўным узроўні.
Па словах кіраўніка беларускага ўрада 12 спартовых арэн нашай краіны адпавядаюць еўрапейскаму ўзроўню, ва ўсіх абласных гарадах створаныя футбольныя газоны, рэканструяваныя стадыёны, працуюць 40 мініпляцовак са штучным пакрыццём.
Паведамляе “Інтэрфакс”