14:11 За выхадныя на дарогах Беларусі загінулі 12 чалавек
За выхадныя на дарогах Беларусі адбылося 46 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх 12 чалавек загінулі і 44 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Паводле інфармацыі ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі, два чалавекі загінулі ў выніку перакульвання транспартных сродкаў, трое - сутыкненняў машын. Пад коламі аўтатранспарту загінулі чатыры пешаходы і тры веласіпедысты.