14:20 Збіраць бярозавы сок можна пад наглядам лесніка

Па новым Адміністрацыйным кодэксе за знішчэнне і пашкоджанне дрэў у ахоўваемых лясах фізічныя асобы за збор бярозавага сока штрафуюцца ад 620 тысяч рублёў да 1,5 мільёна, а індывідуальныя прадпрымальнікі - да 6 мільёнаў 200 тысяч рублёў. У неахоўваемых зонах штраф ніжэй: з фізічных бяруць да 930 тысяч рублёў, індывідуальныя прадпрымальнікі заплацяць да 4,5 мільёнаў. Але пры жаданні можна выйсці на самастойную нарыхтоўку сока і зрабіць гэта цалкам бясплатна.

Пра гэта паведаміла прадстаўнік Мінлясгаса Аліна Валевач. Па яе словах, у кожным лясніцтве вызначаны ўчасткі лесу для нарыхтоўкі сока для ўласных патрэб.

Для гэта неабходна звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва для таго, каб ляснік паказаў дазволенае месца нарыхтоўкі, і пад яго кантролем зрабіць засечкі на дрэве.

Пасля заканчэння збору сока ляснік павінен прасачыць за тым, каб месца засечкі было прыкрыта.


Паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”