14:21 7 траўня "Белавія" здзейсніць першы ў сезоне летні рэйс "Мінск – Сочы"

7 траўня авіякампанія "Белавія" адкрые традыцыйны летні рэйс “Мінск –Сочы”. “БелТА” паведамляе, што рэйсы на самалёце CRJ-100 LR, які кампанія набыла ў красавіку. “Салон новага самалёта дазваляе забяспечыць пасажырам камфартабельны палёт і новы ўзровень сэрвісу на борце", – адзначылі адмыслоўцы з “Белавія”. Салон авіялайнера CRJ-100 LR складаецца з 10 месцаў бізнэс-класа і 40 месцаў эканамічнага класа. Пасажыры рэйса “Мінск – Сочы” будуць бавіць у небе 2 гадзіны 30 хвілін.

У летнія месяцы частата палётаў будзе павялічаная да чатырох рэйсаў на тыдзень. Вылет з Мінска будзе адбывацца ў 11.55 па мясцовым часе. У Сочы самалёт будзе прызямляцца ў 15.20. Зваротны вылет з Сочы будзе арганізаваны ў 16.35 з прыбыццём у Мінск у 18.05.

У “Белавія” абяцаюць, што да 24 чэрвеня авіяпадарожжа будзе каштаваць не даражэй за падарожжа па чыгунцы.