14:26 У Брэсце затрымалі Змітра Шыманскага

У цэнтры Брэста затрымалі старшыню гарадской арганізацыі Партыі БНФ Змітра Шыманскага. Ён знаходзіўся каля будынка ЦУМа, дзе сацыял-дэмакраты раздавалі бюлетэні-віншаванні з Днём Волі.  У гэты момант да Шыманскага падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і абвінавацілі яго ў незаконным распаўсюдзе друкаванай прадукцыі.

Нагадаем, 24 сакавіка ў Брэсце затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна. У той жа дзень у Пінску асудзілі «за дробнае хуліганства» на трое сутак актывіста Канстанціна Чувака.