14:28 Шчупака забароняць лавіць да 31 сакавіка

З 1 сакавіка ў рыбалоўных угоддзях краіны ўводзіцца забарона на лоўлю шчупака. Яна будзе існаваць да 31 сакавіка.

 Забарона распаўсюджваецца і на рыбалоўныя ўгоддзі, дзе пастановай Мінпрыроды не дазваляецца аматарскае рыбалоўства звычайнага шчупака да 28 лютага. Гэта шэраг  вадасховішчаў у Ганцавіцкім, Гарадоцкім, Лепельскім, Капыльскім і Клецкім раёнах.


Паводле інфармацыі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, сёлета ніякіх зменаў тэрміну забароны ў сувязі з умовамі надвор’я не плануецца, паведамляе газета «Звязда».