14:31 “Віа Гра” выйграла ў мінскага “Дынама”
З-за канцэрту гурта “Віа Гра” ў Палацы спорту федэрацыя хакею перанесла чвэрцьфінальны матч чэмпіянату Беларусі. Ён быў прызначаны на 28 лютага.
Аднак у гэты дзень мінскія дынамаўцы і іх супернікі, якія яшчэ не вызначыліся, гуляць не будуць. У гэты дзень на сцэна Палаца спорту запланаваны канцэрт гурта “Віа Гра”.
Хакеісты саступілі пляцоўку Меладзэ і яго дзявочай камандзе. Так што 28 лютага хакеісты пойдуць на канцэрт. А чвэрцьфінальны матч будзе адыграны 1 сакавіка.