14:31 Ліпецкі юнак завіс у смеццеправодзе
Ратавальнікі ўпраўлення па справах грамадзянскай абароны і надзвычайных сітуацый расійскага горада Ліпецк вынялі 17-гадовага маладога чалавека са смеццеправода ў 12-павярховым доме. Юнак зваліўся туды і больш за гадзіну вісеў на ўзроўні 9-га паверха. У любы момант ён мог зваліцца. Ратавальнікі абвязалі пацярпелага вяроўкай, зрэзалі металічныя хамуты, якімі мацуецца смеццеправод, і выцягнулі яго.
Медыкі, якія прыехалі на месца здарэння, аказалі пацярпеламу неабходную дапамогу, аднак ад шпіталізацыі ён адмовіўся.
На пытанне, якім чынам юнак трапіў у смеццеправод, па словах ратавальнікаў, пацярпелы не здолеў даць уцямнага адказу.
Паведамляе інтернет-выданне lenta.ru