14:32 Пад Барысавам скралі і з’елі каня
Пад Барысавам невядомыя
з’елі каня. Яго скралі з малочна-таварнай фермы каля вёскі Траяноўка, адвялі да
бліжэйшай шашы і забілі. Міліцыянты ішлі па слядах на працягу
трох кіламетраў. Нарэшце, яны натрапілі на лужыну крыві, у якой ляжалі скура,
галава і вантробы каня.
Нягледзячы на тое, што забіты важыў каля 450 кілаграмаў, да шашы мясную тушу невядомыя неслі на руках. Злодзеям, калі іх удасца адшукаць, пагражае штраф альбо тры гады пазбаўлення волі, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».