14:33 Беларуская “мінімалка” вырасла

У Беларусі вырас мінімальны заробак. Адпаведную пастанову прыняў урад. З 1 студзеня мінімальны заробак складае 179 тысяч 50 рублёў.

Нагадаем, што летась ён складаў 156 тысяч 900 рублёў. Мінімальны пагадзінны заробак таксама падрос з 930 да 1060 рублёў, паведамляе «Інтэрфакс».