14:36 Рэпер Сярога пабіўся з-за дзіця-робата

Здымкі праекта «Робат-дзіця-2» у Маскве з удзелам беларускага рэпера Сярогі ледзьве не скончыліся масавай бойкай. Рэжысёру давялося прыкласці вялікія высілкі, каб супакоіць варагуючыя бакі. У нядзелю каля здымачнай пляцоўцы ў конна-спартовым комплексе «Отрада» выпадкова аказаўся іншы вядомы рэпер Паша Істэрыка. Ён пачаў кпіць з Сярогі, які ў кадры спрабаваў саўладаць з пялёнкамі. Музыкі счапіліся, да іх далучыліся целаахоўнікі і сябры. Толькі ўмяшальніцтва рэжысёра перашкодзіла ўзнікненню масавай бойкі, паведамляе «Газета по-киевски».