14:49 У Мінску адкрылася новая гаўпвахта

У сталічным мікрараёне Уручча сёння адкрыўся новы будынак, у якім размяшчаюцца гаўпвахта, галоўная ваенная камендатура, Мінскі міжгарнізонны вайсковы суд і міжгарнізонная вайсковая пракуратура.

 У камендатуры распавялі, што новая гаўпвахта разлічана на 60 чалавек і абсталявана сучаснымі сістэмамі сігналізацыі, у тым ліку супрацьпадкопнай сігналізацыяй.


Па словах вайскоўцаў, плануецца, што на гаўпвахце акрамя дысцыплінарна арыштаваных будуць адбываць пакаранне ўсе асуджаныя беларускія вайскоўцы, паведамляе “Інтэрфакс”.